Я ведаю, нашто быў створаны кастрычнік:
Каб славалюб глядзеў і здолеў
зразумець,
Што скарб магутных дрэў – іх
залатое лісце -
Дадолу ўпадзе і будзе ціха тлець.
І тое хараство, што зверху ўніз
глядзела,
Прываблівала позірк і
фотааб’ектыў,
Пад ботам мінака паслалася ў
знявазе,
І магію згубіла, і страціла ўплыў.
26.10.21.
Комментариев нет:
Отправить комментарий