Старыя ўсе песні спетыя,
А новыя - штось не кранаюць.
Чакае царква паэтаў,
Што годныя гімны ствараюць.
Паэтаў, што Духам поўныя,
Да ісціны Слова прагныя,
Спаведнікаў веры супольнае,
Евангеллю сэрцам адданыя.
Хто ў спеў ператворыць гісторыю
Пра Бога-Айца ўсемагутнага,
І Сына ўславяць каторыя,
І Духа, паўсюды прысутнага.
У спеў пра абранне прадвечнае,
Грахоў дараванне ласкавае,
Пра сэрцы ўпартыя, грэшныя,
Што робяцца Духам слухмяныя.
Пра тое, што колькі б нi выпала
Царкве палымяных спакусаў,
Абраныя стануцца вернымі,
Іх слава чакае з Ісусам.
Дык дзе ж вы, мае даражэнькія,
Прарокі, майстры дзеясловаў?
Выходзьце - хай крокі маленькія,
Паэзіяй рухайце Слова!
30.07.31.
Комментариев нет:
Отправить комментарий